БЕЛ Ł РУС

Сярэдні памер дапамогі па беспрацоўі ў Мінску — 190 тысяч рублёў

13.08.2012 / 17:40

Сярэдні памер дапамогі па беспрацоўі ў Мінску на канец ліпеня складае 190,7 тыс. рублёў, паведамілі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама.

Як паведамлялася раней, сярэдні памер дапамогі па беспрацоўі на 1 красавіка складаў 136,9 тыс. рублёў, на 1 мая — 150,8 тыс., на 1 чэрвеня — 181,4 тыс., на 1 ліпеня — 190,4 тыс.

Для параўнання: з 1 жніўня разліковая велічыня бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва складае 843,9 тыс. рублёў у месяц. Дапамогу ў студзені-ліпені атрымлівалі 4.017 беспрацоўных.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула