БЕЛ Ł РУС

Залаты запас Нацбанка за другі квартал знізіўся на 200 кг (0,6%)

13.08.2012 / 18:5

Залаты запас Нацыянальнага банка Беларусі на 1 ліпеня 2012 года склаў 31,7 тоны. За другі квартал ён знізіўся на 0,2 тоны, ці 0,6%, сведчаць дадзеныя Нацыянальнага банка.

Такім чынам, велічыня залатога запасу вярнулася на ўзровень пачатку года, пасля таго, як яна павялічылася на 0,2 тоны да 31,9 тоны за першы квартал.

У склад залатога запасу ўваходзяць золата, а таксама срэбра і плаціна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула