БЕЛ Ł РУС

Наступствы дажджу: двое дарослых і дзіця загінулі ў ДТЗ пад Нясвіжам

13.08.2012 / 20:46

Тры чалавекі загінулі ў ДТЗ у Нясвіжскім раёне 13 жніўня.

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці Таццяна Беланог, аварыя здарылася на ўчастку дарогі Нясвіж — Цімкавічы (у бок Капыля).

Легкавы аўтамабіль, абганяючы велікагрузны транспарт, выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з «МАЗам».

У выніку ДТЗ загінулі двое дарослых і дзіця, жыхары Мінска. Кіроўца «МАЗа» не пацярпеў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула