БЕЛ Ł РУС

Колькасць загінуўшых у выніку выбуху ў Венесуэле дасягнула 39 чалавек

26.08.2012 / 9:23

Колькасць загінуўшых у выніку выбуху на нафтаперапрацоўчым заводзе ў Венесуэле дасягнула 39 чалавек.

Сярод іх, як паведамляе агенцтва Франс Прэс, 18 вайскоўцаў, якія ахоўвалі завод, 15 грамадзянскіх асоб. Яшчэ шасцярых апазнаць пакуль не ўдалося.

Выбух адбыўся ранняй раніцай у суботу на тэрыторыі завода, размешчанага на паўвостраве Парагуана каля партовага горада Амуай на поўначы краіны.

Прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес абвясціў трохдзённую жалобу па ўсёй краіне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула