БЕЛ Ł РУС

Дзве ўдзельніцы Pussy Riot збеглі з Расіі

26.08.2012 / 14:52

Расійскі панк-гурт Pussy Riot паведамляе, што дзве яе ўдзельніцы, якіх шукаюць праваахоўнікі, пакінулі Расію.

«Нашы дзве удзельніцы ў сувязі з вышукам паспяхова пакінулі межы краіны! Набіраюць замежных феміністак для падрыхтоўкі новых акцый!», — гаворыцца ў паведамленні панк-групы ў мікраблогу Twitter.

У Расіі застаецца яшчэ мінімум 12 удзельніц Pussy Riot, гаворыцца ў паведамленні.

17 жніўня суд у Маскве прысудзіў трох удзельніц групы да двух гадоў зняволеньня за панк-набажэнства ў храме Хрыста Збавіцеля ў сталіцы Расіі.

Паліцыя шукала яшчэ двух удзельніц акцыі ў храме.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула