БЕЛ Ł РУС

Зняволеныя павіншавалі Статкевіча з Днём беларускай вайсковай славы

12.09.2012 / 10:27

Зняволеныя турмы, дзе трымаюць Мікалая Статкевіча, на Дзень беларускай вайсковай славы крычалі яму «Жыве Беларусь!»

Экс-кандыдату ў прэзідэнты Мікалаю Статкевічу, які ўтрымліваецца ў Магілёўскай турме, дакладна вядома, што 8 верасня каля ўваходу ў турму яго аднадумцы зладзілі феерверк, прымеркаваны да Дня беларускай вайсковай славы. Жонка палітыка Марына Адамовіч падзялілася звесткамі пра мужа:

«Каля сцен турмы быў зладжаны ў гонар Мікалая феерверк, салют. Ён зразумеў, у чый гонар гэта было. І ў турме зразумелі. Зняволеныя, відаць, адсочваюць сітуацыю, бо зноў крычалі для Мікалая „Жыве Беларусь!“ Гэта мне дакладна вядома».

Пра самога Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч паведаміла, што ён па-ранейшаму ў камеры з яшчэ адным зняволеным, на здароўе не скардзіцца, захоўвае добры настрой.

Былы кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч асуджаны на 6 гадоў зняволення за падзеі 19 снежня 2010 года. Палітвязня трымаюць у крытай турме як «злоснага парушальніка» турэмнага рэжыму.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула