Чаму надпісы на майках беларускай зборнай транслітараваныя з расейскай, а ў клубах — з беларускай?
+ фоты
Максім Бардачоў у нацыянальнай зборнай Бордачов (матч з Грузіяй)...
...а ў БАТЭ — Бардачоў.
У зборнай Пуціла — Путило (матч з Грузіяй 7 верасня)...
...а ў «Фрайбургу» Антон карыстаецца беларускай транслітарацыяй.
Дзяніс Палякоў у зборнай пішацца Поляков (матч з Францыяй).
Дзмітрый Верхаўцоў таксама па-расейску (матч з Францыяй).
Беларускамоўны БАТЭ у Лізе чэмпіёнаў у Ізраілі.
«Глядзеў выступленне БАТЭ ў футбольнай Лізе чэмпіёнаў і заўважыў, што прозвішчы ў іх лацінкай па беларуску. Паглядзеў матч нацыянальнай зборнай. Усе надпісы — па-расейску. «І гэта нацыянальная зборная?» Ва ўсіх астатніх краінах Еўропы прозвішчы пішуць на нацыянальных мовах.
Ад Рэдактара. Мы пастараемся раскапаць гэтую тэму.