БЕЛ Ł РУС

У мінскім мікрараёне Вялікі Лес пабудуюць квартал для вайскоўцаў

12.09.2012 / 12:12

Nashaniva.com

У новым жылым квартале, запраектаваным у раёне вуліцы Фогеля, запланаванае будаўніцтва пяці жылых будынкаў: двух каркасна-блокавых уздоўж праспекта Незалежнасці і трох панэльных.

Усяго тут будзе 1042 кватэры, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны». Для навасёлаў прадугледжаныя дзіцячы садок разам з пачатковай школай на 260 месцаў і двухпавярховы гандлёвы цэнтр з кавярнямі.

Пошта, банк, аптэка размесцяцца ва ўбудаваных памяшканнях жылых дамоў. Для вырашэння праблемы паркоўкі прапануецца крыху наводдаль ад жылля ўзвесці шматузроўневы паркінг на 600 машын са станцыяй тэхабслугоўвання і спецыялізаванымі крамамі, а каля дамоў і ўздоўж вуліцы Фогеля ўладкаваць гасцявыя стаянкі на 500 машына-месцаў.

Прыступіць да ўзвядзення жылля плануецца ў 2014 годзе. Нарматыўны тэрмін будаўніцтва дамоў — 18 месяцаў. Заказчыкам на ўвесь квартал выступае УКБ адміністрацыі Першамайскага раёна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула