БЕЛ Ł РУС

Былая супрацоўніца пасольства ў Мінску стала галоўным дарадцам Грыбаўскайце

12.09.2012 / 17:31

Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце прызначыла ў панядзелак сваім галоўным дарадцам у пытаннях знешняй палітыкі Явіту Пранавічуце-Нелюпшэне.

Гэта маладая жанчына вядомая і ў Беларусі. Яна чатыры гады працавала ў пасольстве Літвы ў Мінску. У кампетэнцыю тады Явіты Пранявічуце ўваходзілі пытанні медый і культурнага жыцця.

Пасля вяртання ў Літву спадарыню Пранавічуце прызначылі дарадцам прэзідэнта. А пасля таго як папярэдні галоўны дарадца Дарус Сямашка стаў паслом у Нідэрландах, Явіта Пранавічуце-Нелюпшэне заняла вакантнае месца.

Явіце Пранавічуце-Нелюпшэне цяпер 32 гады, яна — доктар палітычных навук. Выкладае ў Інстытуце міжнародных адносін і палітычных навук Віленскага ўніверсітэта.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула