Мемарандум наконт крэдыту «Беларуськалію» пакуль не падпісаны
Сбербанк Расіі і ўрад Беларусі не падпісалі мемарандум аб намерах па рэфінансаванні крэдыту «Беларуськалію». Пра гэта паведаміў 25 верасня журналістам у Мінску кіраўнік Сбербанка Герман Грэф.
Раней Сбербанк РФ планаваў падпісаць 25 верасня пагадненне аб рэфінансаванні крэдыту беларускай кампаніі ў 1 млрд. долараў. «Не, не падпісалі. Вырашылі, што паскорым працэс падрыхтоўкі крэдытнага пагаднення».
Пры гэтым ён удакладніў, што ў бакоў няма прынцыповых рознагалоссяў наконт будучага пагаднення. «Рознагалоссяў няма. Міхаіл Уладзіміравіч (Мясніковіч) папрасіў паскорыць падпісанне крэдытнага пагаднення», — сказаў кіраўнік Сбербанка РФ.
Ён паабяцаў для падрыхтоўкі дакумента даслаць у Беларусь групу сваіх супрацоўнікаў.
Паводле слоў Грэфа, пагадненне можа быць заключана ў сярэдзіне лістапада ці раней. «Пакуль сярэдзіна лістапада, але калі мы ўсе разам добра папрацуем…» — сказаў кіраўнік Сбербанка.
ААТ «Беларуськалій» у снежні 2011 года атрымаў гадавы сіндыкаваны крэдыт Сбербанка Расіі і ЕАБР на 1 млрд. долараў. Сродкі Сбербанка Расіі ў крэдыце складаюць 900 млн. долараў, ЕАБР — 100 млн. долараў. Крэдыт атрыманы пад двайное забеспячэнне — гарантыі ўрада Беларусі, якія, у сваю чаргу, забяспечаныя залогам 51% акцый ААТ «Нафтан». Стаўка па крэдыце на першыя шэсць месяцаў складае LIBOR (1,1%) + 7,6% гадавых. З пачатку другога паўгоддзя стаўка па крэдыце павялічваецца на 0,3%. Сродкі крэдыту былі ўключаныя ў склад золатавалютных рэзерваў Беларусі шляхам выпуску доўгатэрміновых дзяржаўных папер на 800 млн. долараў, якія выкупіў «Беларуськалій». Астатнюю частку крэдыту кампанія прадала на біржы па ініцыятыве Нацбанка.
Раней кіраўніцтва «Беларуськалія» заяўляла пра намер у верасні 2012 года датэрмінова адначасова пагасіць сіндыкаваны крэдыт у 1 млрд. долараў, пра што быў інфармаваны Сбербанк Расіі, які з’яўляецца агентам здзелкі. Большую частку крэдыту (800 млн. долараў) планавалася выплаціць за кошт датэрміновага пагашэння намінаваных у валюце аблігацый Міністэрства фінансаў Беларусі, набытых «Беларуськаліем». Астатнюю частку прадпрыемства планавала пагасіць за кошт уласных крыніц. Адначасова прадпрыемства заявіла пра магчымае рэфінансаванне крэдыту.
31 ліпеня старшыня праўлення