БЕЛ Ł РУС

Шукаюць жанчыну, якая скрала пратакол на 594 выбарчым участку

27.09.2012 / 9:55

Незалежныя назіральнікі патрабуюць расследавання фальсіфікацый.

594 участак Усходняй выбарчай акругі № 107 Мінска адзначыўся тым, што старшыня выбарчай камісіі афіцыйна пацвердзіў нізкую яўку выбарцаў — 28,8%.

Гэта на відэа зафіксавалі назіральнікі ад Беларускай хрысціянскай дэмакратыі.

Але адна з жанчым, што прысутнічала на ўчастку, забрала пратакол і збегла з ім. Ён не перашокдзілі ні страшыня камісіі, ні міліцыянт. Пратакол у выніку «адшукаўся» ў акруговай камісіі з іншымі лічбамі яўкі — 50,9%.

Незалежныя назіральнікі падалі скаргу ў ЦВК і заяву ў пракуратуру разабрацца з фактам фальсіфікацыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула