БЕЛ Ł РУС

У Мінску 25-гадовы мужчына загінуў, трапіўшы пад трамвай

27.09.2012 / 10:47

Выпадак здарыўся 26 верасня ў 23.45 на Лагойскім тракце. Кіроўца трамвая збіла 25-гадовага хлопца, які знаходзіўся на шляхах.

Пешаход з закрытай чэрапна-мазгавой траўмай цяжкай ступенібыў шпіталізаваны ў бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі, дзе ў 5.50 27 верасня памёр.

Расследаванне праводзіць аддзел расследаванняў злачынстваў супраць бяспекі руху і эксплуатацыі транспарту следчага ўпраўлення Упраўлення Следчага камітэта па Мінску.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула