БЕЛ Ł РУС

У Гродне знясуць філармонію і пабудуюць на яе месцы канцэртную залу на 1 260 месцаў

27.09.2012 / 11:33

Праект рэканструкцыі

У Гродне з’явіцца канцэртная зала на 1260 месцаў. Пра гэта паведаміў журналістам старшыня Гродзенскага аблвыканкама Сямён Шапіра.

Як растлумачыў Шапіра, вядзецца рэканструкцыя Гродзенскай абласной філармоніі. На яе месцы будзе збудаваная самая вялікая ў вобласці канцэртная зала на 1260 месцаў. Праект плануецца ажыццявіць у 2013 годзе.

Таксама абмяркоўваецца магчымасць вынясення з гістарычнага цэнтра Гродна папраўчай установы.
«У самым цэнтры Гродна павінны размясціцца невялікія гатэлі, кавярні, музеі, а не турма. Але гэта вельмі дарагі і складаны праект, і пакуль рана казаць, калі нам удасца яго рэалізаваць», — сказаў Шапіра.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула