БЕЛ Ł РУС

Міліцыя — актывістцы БХД: «Хочам прапанаваць вам паслугі аховы»

27.09.2012 / 11:36

КМ

26 верасня на кватэру да Вольгі Кавальковай спрабавалі патрапіць міліцыянты.

Жанчына не адамкнула дзверы. А яны не сталі казаць сапраўдную прычыну прыходу. «Пачалі прыдумваць, што хацелі б прапанаваць мне паслугі аховы кватэры. Але я патэлафанавала сяброўкам з нашага дома, і да іх не прыходзілі з такой прапановай». Міліцыянты яшчэ гадзіны паўтары дзяжурылі ў яе пад домам, а затым з’ехалі.

Вольга не выключае, што такі прыход быў звязаны з яе заявамі ў ЦВК і пракуратуру наконт факта фальсіфікацыі на 594 участку Усходняй выбарчай акругі Мінска.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула