Палітолаг: Вызваленне Каваленкі — спроба нейтралізаваць магчымыя новыя санкцыі ЕС
Вызваленнем віцебскага апазіцыянера Сяргея Каваленкі беларускія ўлады спрабуюць таргавацца з Еўрасаюзам. Такое меркаванне выказаў палітолаг Валерый Карбалевіч.
«Перад беларускімі ўладамі стаяць дзве задачы.
Ён нагадаў, што беларускае пытанне будзе разглядацца Саветам міністраў замежных спраў Еўрасаюза ў сярэдзіне кастрычніка.
«Каб вырашыць гэтыя дзве задачы, і зроблены такі прэвентыўны крок. Тым больш, Каваленка сам напісаў прашэнне аб памілаванні, — заўважыў палітолаг. — Думаю, што Захад цалкам гэта прыме.
Еўрасаюз зараз не зацікаўлены ў нейкіх новых негатыўных кроках адносна Беларусі.Тым больш іх цяжка прыдумаць, а тут ёсць такая магчымасць сказаць, што, з аднаго боку, ёсць, вядома, канфлікт са Швецыяй, недэмакратычныя выбары, а з другога — вызвалілі чарговага палітзняволенага. Ёсць прычына яшчэ раз заявіць з усёй строгасцю, што трэба выконваць правы чалавека і вызваліць астатніх палітзняволеных».
Карбалевіч мяркуе, што ЕС можа абмежавацца такімі заявамі і больш не рабіць ніякіх рашучых дзеянняў
Калі ж вызвалення аднаго Каваленкі Захаду падасца недастаткова, то, зазначыў Карбалевіч,
ёсць яшчэ Павел Сырамолатаў — адзін з анархістаў, асуджаных за спробу падпалу будынка КДБ у Бабруйску, які таксама напісаў прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі.
«Думаю, што ён — першы кандыдат на вызваленне, калі адным Каваленкам справа не абмяжуецца», — сказаў Карбалевіч.