БЕЛ Ł РУС

Кіраўнік М’янмы гатовы «прыняць» Аун Сан Су Чжы ў якасці прэзідэнта

1.10.2012 / 9:27

Дзейны прэзідэнт М'янмы Тэйн Сэйн заявіў у інтэрв'ю Бі-Бі-Сі, што будзе паважаць любы выбар народа на наступных прэзідэнцкіх выбарах, запланаваных на 2015 год.

Ён адмыслова адзначыў, што гатовы «прыняць» у якасці наступнага прэзідэнта і лідарку дэмакратычнай апазіцыі Аўн Сан Су Чжы.
Пры гэтым Тэйн дадаў, што вайскоўцы, чые стаўленікі займаюць цяпер бальшыню месцаў у парламенце, усё роўна будуць працягваць граць у краіне ключавую ролю.
Да свайго абрання прэзідэнтам у 2011 г. Тэйн Сэйн займаў пасаду прэм’ер-міністра і з’яўляўся лідарам вайсковай хунты, якая кіравала краінай.
У 2011 г. ён заслужыў пахвалу міжнароднай супольнасці за правядзенне дэмакратычных рэформаў і перадачу функцый кіравання цывільным уладам (дзе па-ранейшаму дамінуюць вайскоўцы).

Падчас беспасярэдняга кіравання хунты лідарка дэмакратычнай апазіцыі М’янмы Аўн Сан Су Чжы правяла пад хатнім арыштам 15 год.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула