У Оршы праваслаўныя будуць маліцца па-беларуску
Праваслаўныя будуць маліцца па-беларуску ў Свята-Пакроўскім храме.
У суботу некалькі беларускамоўных вернікаў і аршанскія краязнаўцы звярнуліся да манахіні Даніілы, якая на сённяшні дзень адказная за рэстаўрацыю будынка былога Базылянскага манастыра, з ініцыятывай правядзення ў
Праводзіць паўнавартасныя літургіі на мове тытульнай нацыі на сёняшні дзень немагчыма — у прыхода няма ўласнага святара, а ў Оршы няма ніводнага беларускамоўнага праваслаўнага святара, які мог бы правесці такое набажэнства.
Тым не менш, папярэдне было вырашана паспрабаваць пачаць беларускамоўныя супольныя малітвы і духоўныя сустрэчы — тое што можа праходзіць і без запрашэння святара, з тым каб у перспектыве развіваць выкарыстанне мовы ў прыходзе.Першая такая сустрэча можа прайсці ўжо на свята Пакравоў Божай Маці — 14 кастрычніка.
Адзін з ініцыятараў правядзення беларускамоўных набажэнстваў Віктар Сцяпанаў, лічыць, што правядзенне малітваў на роднай мове актывізуе беларускамоўную грамаду Аршаншчыне і дазволіць хутчэй сабраць сродкі на рэстаўрацыю будынка былога манастыра, у якім у будучым плануецца адкрыць багадзельню.
Такім чынам,