БЕЛ Ł РУС

9-гадовага хлопчыка збілі на пешаходным пераходзе

1.10.2012 / 10:11

Як растлумачылі ў ДАІ, аўтамабіль «Фальксваген Пола» днём 30 верасня рухаўся па вуліцы Гарэцкага з боку Рафіева ў кірунку вуліцы Шаранговіча. Машына наехала на хлопчыка, калі ён перасякаў праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе.

Пацярпелы шпіталізаваны, праводзіцца праверка. Іншых падрабязнасцяў пакуль няма.

Дзяржаўтаінспекцыя чарговы раз нагадвае кіроўцам, што пры пад’ездзе да нерэгуляванага пешаходнага пераходу трэба знізіць хуткасць аж да спынення машыны, каб саступіць дарогу пешым удзельнікам руху.

Пешаходам трэба памятаць, што пераходзіць праезную частку можна толькі ў спецыяльна адведзеных для гэтага месцах. «Выкарыстоўвайце святлоадбівальныя элементы ў цёмны час сутак і ва ўмовах недастатковай бачнасці, — дадалі ў ДАІ. — Гэта асабліва важна цяпер, калі скараціўся светлавы дзень».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула