БЕЛ Ł РУС

У Пінску абрынуўся цір: пацярпелых няма

1.10.2012 / 10:19

У Пінску абрынулася перакрыцце неэксплутаванага будынка падземнага ціра. Стралковы неэксплуатаваны цір знаходзіцца на тэрыторыі пінскай гімназіі № 1.

«Падземная частка ціра 1986 пабудовы знаходзіцца на глыбіні 3 метраў. Памяшканне не эксплуатавалася з 2001 года. Прычына абрушэння — састарэласць будаўнічых канструкцый», — сказалі ў МНС.

У выніку абвальвання было пашкоджана жалезабетоннае перакрыцце ціра на плошчы 20 кв.м. Пацярпелых няма.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула