БЕЛ Ł РУС

100 тысяч чалавек выйшлі падтрымаць суперніка Чавэса на вуліцы Каракаса

1.10.2012 / 10:42

Энрыке Капрылес запатрабаваў ад Чавэса расследавання гібелі трох прадстаўнікоў апазіцыі.

Дзед з боку маці Энрыке Капрылеса Радонскага спачатку эміграваў з Расіі ў Польшчу, а маці выехала з Польшчы ратуючыся ад Халакосту.

Больш за 100 тысяч чалавек сабраліся ў сталіцы Венесуэлы Каракасе на мітынг у падтрымку кандыдата апазіцыі Энрыке Капрылеса Радонскага на прэзідэнцкіх выбарах 7 кастрычніка.

Капрылес запатрабаваў расследавання забойства трох актывістаў апазіцыі, якія загінулі ў час мітынгу ў штаце Барынас у мінулую суботу.

Выступаючы на ​​мітынгу ў Каракасе, Энрыке Капрылес сказаў, што гэта найбольшы сход прыхільнікаў апазіцыі за ўсю гісторыю краіны.

«Праспект Балівара занадта малы для нас», абвясціў кандыдат, маючы на ​​ўвазе адну з цэнтральных вуліц сталіцы Венесуэлы.

«Напярэдадні ад гвалту загінулі тры чалавекі. Гэтага не павінна было адбыцца.

Я хачу запэўніць іх блізкіх, і гэтых анёлаў на нябёсах, што 7 кастрычніка мы нанясем паражэнне гвалту», — заявіў кандыдат ад аб’яднанай апазіцыі.

У заяве апазіцыйнай партыі «Справядлівасць перадусім» гаворыцца, што мітынг у Барынасе, родным штаце прэзідэнта Чавэса, павінен быў адбыцца ў суботу, але ўсе дарогі да месца яго правядзення былі заблакаваныя прыхільнікамі ўрада.

Па трох актывістах, якія прыбылі на мітынг на машыне, быў адкрыты агонь невядомымі асобамі з аўтафургона. Міністр юстыцыі заявіў, што падазраваны ў гэтых забойствах арыштаваны.

Уга Чавэс знаходзіцца ва ўладзе з 1999 года. У мінулым годзе ў яго быў выяўлены рак.

Больш за 30 апазіцыйных партый падтрымалі Энрыке Капрылеса ў якасці адзінага кандыдата ад апазіцыі, які будзе супрацьстаяць леваму прэзідэнту краіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула