Shocking Blue — Venus
1 кастрычніка спявачцы вядомага галандскага гурту Марышцы Верэш споўнілася б 65.
Спявачка Марышка Верэш нарадзілася ў сям’і венгерскага цыгана і ўраджэнкі Германіі французска-расійскага паходжання. Яе бацька быў скрыпачом у цыганскім ансамблі, у дзяцінстве Марышка спявала ў ім.
У «Shocking Blue» спявачка прыйшла ў 1968-м. За плячыма яна мела 4 гады кар’еры спявачкі. Праз два гады гурт стаў сусветнавядомым — іх песня «Venus» узначаліла хіт-парады Еўропы і ЗША.
Памерла спявачка ад раку ў 2006 годзе.