БЕЛ Ł РУС

Беларуская чыгунка зняла абмежаванні на продаж білетаў у канцы кастрычніка

1.10.2012 / 11:31

Nashaniva.com

Беларуская чыгунка 28 верасня ў поўным аб’ёме аднавіла продаж праязных дакументаў на міжнародныя цягнікі,
паведамляе прэс-служба Беларускай чыгункі.

25 верасня ў сувязі з афіцыйнай заявай ААТ «Расійская чыгунка» аб закрыцці продажу праязных дакументаў на міжнародныя цягнікі, чыгуначныя адміністрацыі дзяржаў СНД і Балтыі часова прыпынілі продаж праязных дакументаў на міжнародныя цягнікі адпраўленнем з 28 кастрычніка.

Расія на мінулым тыдні адмовілася ад вяртання на зімовы час. Лукашэнка 23 верасня таксама заявіў, што не з’яўляецца прыхільнікам такога вяртання. Такім чынам з 28 кастрычніка розніца ў часе паміж Мінскам і Вільняй будзе складаць адну гадзіну, а з Варшавай — дзве гадзіны, як і мінулай зімой.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула