БЕЛ Ł РУС

Ганчарэнка: «Мы атрымалі вялікую перамогу, але казаць, што мы ўвесь час так будзем перамагаць, не варта»

3.10.2012 / 1:4

Галоўны трэнер БАТЭ на пасляматчавай прэс-канферэнцыі падзяліўся меркаваннем пра гульню групавога этапу Лігі чэмпіёнаў супраць «Баварыі».

— Гэты дзень — самы шчаслівы ў вашым жыцці?

— Сказаў бы, што мы ўсе нарадзіліся пад нейкай шчаслівай зоркай. Вядома, эмоцыі перапаўняюць.

Але, напэўна, нараджэнне дзяцей — большае шчасце.

— 3:1 — гэта стане традыцыяй?

— Я далёкі ад нейкай эйфарыі.
Мы атрымалі вялікую перамогу (3:1), але казаць зараз аб тым, што мы ўвесь час так будзем перамагаць, не варта. Гэта Ліга чэмпіёнаў — не трэба пра гэта забываць, — сказаў Ганчарэнка на пасляматчавай прэс-канферэнцыі.
Наступны матч у ЛЧ БАТЭ правядзе 23 кастрычніка ў Мінску супраць «Валенсіі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула