Федэрацыю веславання ўзначаліў «галоўны малочнік» Лукашэнкі
Як піша газета «Вечерний Брест», пазачарговая канферэнцыя Беларускай федэрацыі веславання абрала новага старшыню. Ім стаў генеральны дырэктар СП «Санта Імпэкс Брэст» Аляксандр Машэнскі. Ён атрымаў аднагалосную падтрымку дэлегатаў канферэнцыі.
Па словах новага галоўнага весляра, на Брэстчыне створана ўнікальная база для развіцця веславання і падрыхтоўкі нацыянальнай алімпійскай зборнай.
Нагадаем, што імя Машэнскага называлася ў ліку бізнэсоўцаў, якіх могуць унесці ў «чорны спіс» Еўрасаюза за фінансавую падтрымку беларускага рэжыму.