БЕЛ Ł РУС

Майку Тайсану забаранілі ўезд у Новую Зеландыю

3.10.2012 / 11:20

Улады Новай Зеландыі адмянілі раней выдадзеную ўязную візу былому чэмпіёну свету па боксе Майку Тайсану. Ён павінен быў выступіць у Оклендзе на дабрачынным мерапрыемстве «Дзень чэмпіёнаў».

Аднак новазеландскія арганізацыі, якія змагаюцца з гвалтам супраць жанчын, патрабавалі не дапускаць ўезду Тайсана ў краіну.

У выніку намеснік міністра па пытаннях іміграцыі заявіла, што віза Тайсана адкліканая.

У 1992 годзе Тайсан быў прысуджаны да шасці гадоў зняволення за згвалтаванне 18-гадовай дзяўчыны ў Індыянапалісе.

Новазеландскія законы забараняюць выдаваць уязныя візы замежнікам, якія былі асуджаныя і асуджаныя больш чым на пяцігадовы тэрмін зняволення, аднак урад мае права рабіць выключэнні ў адмысловых выпадках.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула