БЕЛ Ł РУС

Рэкорд «Мінск-Арэны» пабіты

10.10.2012 / 9:43

На матчы чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі паміж чэшскім «Львом» і маскоўскім «Дынама» (0:1), які прайшоў 9 кастрычніка на лёдзе «О2 Арэны» ў Празе, быў пабіты рэкорд наведвальнасці матчаў КХЛ, які належаў «Мінск-Арэне " і трымаўся з 27 лютага 2011 года.

Паводле інфармацыі сайта КХЛ, паводле звестак сістэмы ўліку праходу гледачоў цераз турнікеты «O2 Арэны», матч наведалі 16 304 гледачы. Пры гэтым да аншлагу пражскі стадыён не дацягнуў: «О2-Арэна» здольная прыняць яшчэ больш — 17360 чалавек.

Ранейшы рэкорд наведвальнасці матчаў КХЛ быў роўны 16039 гледачоў і быў усталяваны на «Мінск-Арэне» ў чацвёртым матчы 1-га раўнда плэй-оф паміж мінскім «Дынама» і яраслаўскім «Лакаматывам» 27 лютага 2011.

Мінскае «Дынама», дарэчы, апошнім часам паказвае кепскія вынікі і ўчора апусцілася на апошняе месца ў Заходняй канферэнцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула