БЕЛ Ł РУС

Пацешная гісторыя на мяжы: сабака дзень гуляў паміж Беларуссю і Літвой

10.10.2012 / 11:11

КМ

Нямецкая аўчарка, магчыма, згубіла гаспадароў.

Чытач Артур расказаў пацешную гісторыю, сведкам якой стаў на выходных.

Ён праважаў брата ў Вільню. Каб хутчэй прайсці мяжу, аўтамабіль пакінулі на стаянцы каля пункту пропуску «Катлоўка». Калі выходзілі, заўважылі побач нямецкую аўчарку. Напалохаліся і селі ў машыну: няясна было, агрэсіўны сабака ці не. Праз акно кінулі яму кавалак кілбасы. Затым рашыліся выйсці.

Сабака аказаўся спакойным і пайшоў за маладымі людзьмі. На мяжы хлопцы даведаліся, што сабака тут другі ці трэці раз з’яўляецца: гуляе так паміж краінамі.

Так яны пакінулі тэрыторыю Беларусі. На падыходзе да Літвы памежнік запытаўся, ці іхні гэта сабака, бо трэба тады прайсці ветэрынарны агляд.

У выніку браты прайшлі ўсе КПП, а аўчарка за імі. За пунктам пропуску кіроўца фуры сказаў, што бачыць за дзень барбоса другі раз.

Артур мяркуе, што ён, магчыма, згубіў гаспадароў. А цяпер шукае іх па абодва бакі мяжы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула