БЕЛ Ł РУС

Даронін сышоў ад Кэмпбэл

10.10.2012 / 11:44

Марына Баршчэўская

Расійскі мільярдэр і старшыня холдынгу Capital Group Уладзіслаў Даронін разышоўся са сваёй сяброўкай знакамітай супермадэллю Наомі Кэмпбэл.

Яшчэ не так даўно ў СМІ з’явілася імфармацыя, быццам Даронін забаўляецца з топ-мадэллю Кейт Мос на адным з элітных курортаў. Рэпарцёры адразу апублікавалі некалькі пікантных здымкаў, на якіх Мос і Даронін пяшчотна абдымаюцца і смяюцца. Прычым Кэмпбэл побач не было. Аднак неўзабаве сама Кейт абвергла гэтыя чуткі, заявіўшы, што паміж ёю і Уладзіславам толькі сяброўства.

Зараз з’явілася інфармацыя, што Даронін усё ж сышоў ад Наомі Кэмпбэл. Гэтым разам разлучніцай стала нейкая расейская мадэлька.
Імя дзяўчыны не паведамляюць, аднак кажуць, што алігарх мае намер з ёй ажаніцца. Пакуль ні сам Даронін, ні Кэмпбэл ніяк не пракаментавалі гэтую інфармацыю.

Варта дадаць, што ў свецкім свеце даўно заўважалі інтарэс Дароніна да мадэляў. Да таго, як Уладзіслаў пазнаёміўся з «Чорнай пантэрай», пяць гадоў ён сустракаўся з манекеншчыцай Карэн Шонбахлер.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула