БЕЛ Ł РУС

Прыпавесць пра манахаў і жанчыну

10.10.2012 / 12:49

Nashaniva.com

Аднойчы два будыйскія манахі падышлі да неглыбокай, але бурнай ракі, і тут да іх звярнулася дзяўчына з просьбай дапамагчы перайсці на іншы бераг. Нядоўга думаючы, адзін з манахаў узяў дзяўчыну на рукі і перанёс яе на іншы бераг. Другі таксама перайшоў, і манахі рушылі далей.

А праз пару гадзін другі манах, не вытрымаўшы, раптам усклікнуў:

— Як ты мог! Нам жа не тое што датыкацца — нам глядзець на жанчын забараняецца! А ты нёс яе на руках!

— Брат мой! Я перанёс яе і пакінуў на беразе, а ты да гэтага часу яе нясеш.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула