БЕЛ Ł РУС

Беларусы пабудуюць у Азербайджане пасёлак для перасяленцаў

23.10.2012 / 9:35

З удзелам беларускіх праектных і будаўнічых арганізацый у Азербайджане будзе пабудаваны пасёлак для вымушаных перасяленцаў. Мяркуецца, што ў жылы комплекс, спраектаваны беларусамі, увойдуць школа, бальніца і іншыя сацыяльныя аб’екты.

Як паведамляе прэс-служба беларускага МЗС, пытанні, звязаныя з рэалізацыяй гэтага праекта, абмяркоўваліся падчас сустрэчы першага намесніка міністра архітэктуры і будаўніцтва Беларусі Ірыны Архіпавай з дырэктарам Фонду сацыяльнага развіцця вымушаных перасяленцаў, дэпутатам парламента Азербайджана Аязам Аруджавым.

У сустрэчы, якая прайшла 20 кастрычніка ў Баку, узялі ўдзел пасол Беларусі ў Азербайджане Мікалай Пацкевіч, кіраўнікі беларускіх будаўнічых арганізацый і Гандлёвага дома «Беларусь» у Баку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула