БЕЛ Ł РУС

Менгарвыканкам папярэдзіў заяўнікаў акцыі 25 сакавіка

23.04.2007 / 07:55

Nashaniva.com

Палітыкі Аляксандар Мілінкевіч, Вінцук Вячорка, Ігар Шынкарык й Анатоль Ляўковіч атрымалі пісьмовыя папярэджаньні за збоі ў «рытме жыцьця сталіцы».

Палітыкі Аляксандар Мілінкевіч, Вінцук Вячорка, Ігар Шынкарык й Анатоль Ляўковіч атрымалі пісьмовыя папярэджаньні за збоі ў «рытме жыцьця сталіцы».

Як паведамляе прэс‑служба Аб’яднанай грамадзянскай партыі, у лісьце за подпісам намесьніка старшыні Менгарвыканкаму Міхаіла Ціцянкова зазначана, што ў адміністрацыю гораду дасланыя «шматлікія звароты грамадзянаў і гасьцей сталіцы». Аўтары зваротаў пратэстуюць «супраць правядзеньня не санкцыяваных Менгарвыканкамам шэсьцяў й мітынгу, што адбыліся 25 сакавіка». Паводле Ціцянкова, акцыя перашкаджала пешаходнаму й транспартнаму руху, прывяла да засьмечваньня прылеглай тэрыторыі, збояў у працы грамадзкага транспарту й гандлю. Усё гэта «ў канчатковым выніку адмоўна адбілася на рытме жыцьця сталіцы».

Чыноўнік папярэджвае заяўнікаў акцыі, што ў выпадку паўторнага правядзеньня несанкцыяваных мерапрыемстваў да іх «будуць прымененыя меры адказнасьці ў адпаведнасьці зь дзейным заканадаўствам».

Намесьнік старшыні АГП І. Шынкарык зьбіраецца папрасіць Менгарвыканкам азнаёміць яго са сьпісамі «шматлікіх абураных грамадзянаў».

— У сталіцы жыве два мільёны чалавек, — прыводзіць прэс‑служба АГП словы палітыка. — Колькі незадаволеных акцыяй людзей зьвярнулася? Можа, на самой справе 20 тысячаў? А калі два ці тры пэнсіянэры, якіх паказвала БТ, значыць, у астатніх двух мільёнаў ня ўзнікла ніякіх праблемаў.

Радыё Рацыя

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула