БЕЛ Ł РУС

Новы акт вандалізму ў Курапатах

23.04.2007 / 7:57

Nashaniva.com

У Курапатах невядомыя зьдзяйсьняльнікі зламалі шэсьць крыжоў і некалькі пашкодзілі.

У Курапатах невядомыя зьдзяйсьняльнікі зламалі шэсьць крыжоў і некалькі пашкодзілі.

Чарговы акт вандалізму засьведчылі ўдзельнікі талакі, якую кожную суботу праводзяць сябры Кансэрватыўна‑хрысьціянскай партыі БНФ.

Зламаныя й пахіленыя крыжы сябры партыі абяцалі аднавіць бліжэйшымі днямі. Так было пасьля кожнага акту вандалізму ў Курапатах.

Да пашкоджаньня памятных знакаў і крыжоў у Курапатах даходзіла дзясяткі разоў. Толькі ў дачыненьні да гэтак званай «Лавы Клінтана», ад часу яе ўсталяваньня ў 1994 годзе, акты вандалізму адбываліся адзінаццаць разоў.

З гэтай нагоды Амбасада ЗША ў Беларусі выступіла з адмысловай заявай. Аднак супрацоўнікі міліцыі дагэтуль ня выявілілі ніводнага злачынца, — нагадваюць беларускія СМІ.

Польскае радыё для замежжа

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула