БЕЛ Ł РУС

Уладзімір Клічко перамог Марыюша Ваха і абараніў тытул чэмпіёна свету

11.11.2012 / 10:0

Браты Клічко.

Украінскі баксёр Уладзімір Клічко, малодшы брат таксама баксёра і палітыка, лідара партыі УДАР Віталя Клічко, атрымаў перамогу над палякам Марыюшам Вахам ў паядынку, які прайшоў у суботу ў нямецкім Гамбургу.

Суддзі прысудзілі перамогу Клічку аднагалосна па колькасці ачкоў: 120:107, 120:107, 119:109.

Да гэтага паядынку Вах, які агулам удзельнічаў у 27 баях, не прайграў ні разу.

Уладзімір Клічко ў свае 36 гадоў з'яўляецца чэмпіёнам свету па боксе сярод прафесіяналаў па версіях WBA, WBO, IBF і IBO.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула