БЕЛ Ł РУС

Каханка Пэтрэуса шантажавала «іншую жанчыну»

11.11.2012 / 11:29

СГ

Гэта і прывяло да следства, што скончылася адстаўкай генерала.

З’яўляюцца новыя падрабязнасці адстаўкі кіраўніка Цэнтральнага разведвальнага ўпраўлення ЗША Дэвіда Пэтрэуса. Ён сышоў у адстаўку, прызнаўшыся, што здраджваў сваёй жонцы.

Як піша газета «Вашынгтон пост», у ФБР звярнулася жанчына, якую праз электронную пошту шантажавала каханка Пэтрэуса — ягоны асабісты біёграф Пола Бродвэл. Газета не паведамляе, ці жанчынай, што звярнулася ў ФБР, была жонка Пэтрэуса Холі. 60-гадовы Пэтрэус быў жанаты з дачкой начальніка прэстыжнай амерыканскай вайсковай акадэміі ў Вэст-Пойнце. Яны пражылі разам 37 гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула