БЕЛ Ł РУС

Моцныя дажджы ў Бешанковіцкім раёне затапілі мост на Уле

11.11.2012 / 12:28

Пад'езд да вёскі Ульянаўка ўскладнены.

У Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці з-за моцных дажджоў затапіла нізкаводны мост на рацэ Ула.

З пачатку лістапада ў раёне выпала 73 мм ападкаў пры дэкаднай норме 18 мм,
у выніку чаго адбылося затапленне нізкаводнага моста каля вёскі Ульянаўка.
Узровень вады над палатном моста складае 10–15 см.
Паведамленне аб здарэнні паступіла ў МНС 10 лістапада.

Аўтамабільны мост праз раку Ула пабудаваны ў 1960 годзе.

У выніку затаплення абцяжараны пад’езд да вёскі Ульянаўка.
У населеным пункце знаходзіцца 37 жылых дамоў, пражываюць 77 чалавек, з іх 8 школьнікаў. Ёсць аб’язная дарога праз вёску Бальбінава Ушацкага раёна.

Дзеля пераправы цераз Улу ёсць лодка на пяць месцаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула