БЕЛ Ł РУС

Брэйвіку вярнулі наўтбук, ён таксама паскардзіўся, што яму не дадаюць масла

11.11.2012 / 13:48

Нарвежскаму тэрарысту Андэрсу Брэйвіку, які ў жніўні быў прызнаны вінаватым у забойстве 77 чалавек і цяпер адбывае тэрмін у турме Іла, вярнулі магчымасць карыстацца наўтбукам.

Як заявіла прадстаўнік турмы Элен Б'ёрк, гэта не стала следствам скаргі, якую Брэйвік падаў у кіраўніцтва папраўчых устаноў Нарвегіі на гэтым тыдні. Брэйвік скардзіўся на тое, што вымушаны піць халодную каву, і што кайданкі занадта жорсткія. Калі яму забаранілі карыстацца наўтбукам, ад гумовых ручак ў яго балелі запясці.

Па словах Б'ёрк, выкарыстанне наўтбука будзе кантраляваць кіраўніцтва турмы.

Брэйвік таксама паскардзіўся на тое, што яму не дазволілі мець увільгатняльнік паветра ў камеры без вокнаў.
"Я моцна сумняваюся, што дзесьці ў Нарвегіі ёсць месцы зняволення, умовы ўтрымання ў якіх яшчэ горшыя", - напісаў Брэйвік у лісце на 27 старонках.

Акрамя таго, зняволены паскардзіўся на тое, што яму на сняданак падаюць занадта мала масла.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула