БЕЛ Ł РУС

У Малой Люцінцы адрамантавалі шлюз, вадасховішча амаль напоўнілася вадой

11.11.2012 / 17:38

СП

Пра гэта паведаміў гаспадар сядзібы «Марцінова гусь» Алесь Белы.

Так выглядала вадасховішча ў Малой Люцінцы ў канцы верасня.

У вёсцы Малая Люцінка, што ў Валожынскім раёне, адрамантавалі шлюз на вадасховішчы, паведаміў гаспадар сядзібы «Марцінова гусь» Алесь Белы. Па яго словах сажалка амаль напоўнілася вадой, ёсць надзея, што ў наступным годзе тут адновіцца і платная рыбалка.

Нагадаем, што ваду з вадасховішча спусцілі ў ліпені гэтага года, калі рамантавалі шлюз. Вадасховішча арандуе мясцовае СВК «Пяршаі-2003».

Алесь Белы неаднаразова звяртаўся да мясцовых уладаў, а потым запрасіў у Малую Люцінку журналістаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула