Славенія: на выбарах лідзіруе супернік прэзідэнта
Звесткі экзіт-полаў на выбарах у Славеніі паказваюць, што ў першым туры лідзіруе супернік цяперашняга прэзідэнта - сацыял-дэмакрат Борут Пахар.
Прэзідэнт Даніла Цюрк ідзе на другім месцы, хоць напярэдадні галасавання лічыўся фаварытам гонкі. Пакуль жа, па дадзеных апытанняў, ён набірае 37,2% галасоў, у той час як яго сапернік — 41,9%.
Другі тур прэзідэнцкіх выбараў у Славеніі можа адбыцца 2 снежня.