76! Месі пабіў рэкорд Пеле па колькасці галоў за год
Форвард «Барселоны» Ліянэль Месі ў матчы чэмпіянату Іспаніі па футболе з «Мальёркай» пабіў рэкорд бразільца Пеле, забіўшы свой 76-ы гол у 2012 годзе.
Легендарны Пеле за 1959 год забіў у афіцыйных матчах 75 мячоў.
Да сустрэчы з «Мальёркай» Месі забіў 74 галы, аднак на працягу сустрэчы яму ўдалося адправіць у вароты саперніка два галы.
Аргенцінец Ліянэль Месі прызнаваўся найлепшым футбалістам планеты ў 2009, 2010 і 2011 гадах.