БЕЛ Ł РУС

Цяпло верне мэр

2.05.2007 / 16:47

Старшыня Менгарвыканкаму Міхаіл Паўлаў 2 траўня падпісаў распараджэньне аб уключэньні ацяпленьня ў шэрагу ўстановаў.

Старшыня Мінгарвыканкама Міхаіл Паўлаў 2 мая падпісаў распараджэнне аб уключэнні ацяплення ў шэрагу ўстаноў, паведаміла прэс‑служба Мінгарвыканкама.

«У сувязі з няўстойлівымі тэмпературамі вонкавага паветра дазволіць у перыяд да 8 мая ўключэнне ацяплення ў выпадку неабходнасці ў дзіцячых дашкольных установах, лячэбна‑прафілактычных стацыянарах, дамах дзіцяці і дзіцячых паліклініках», — гаворыцца ў распараджэнні мэра.

Нагадаем, што ў Мінску 18 красавіка пачалося адключэнне ацяплення ва ўсіх спажыўцоў. У адміністрацыйных і прамысловых будынках ацяпленне паачалі адключаць 30 сакавіка.

У мінулым годзе ў Мінску ацяпленне пачалі адключаць 10 красавіка.

Фатаздымак Беларусь-Фото

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула