Пабачыла сьвет 2-е выданьне кнігі «Швэды ў гісторыі й культуры беларусаў»
Аўтарства Андрэя Катлярчука.
Пабачыла сьвет другое выданьне кнігі беларускага гісторыка, што жыве ў Швэцыі, Андрэя Катлярчука «Швэды ў гісторыі й культуры беларусаў». Кніга выдадзена ў Вільні «Інстытутам беларусістыкі».
Выдаўцы зазначаюць, што кніга дапрацавана і пабольшала на трыццаць старонак.