БЕЛ Ł РУС

Мілінкевіч сустрэўся з кіраўнікамі Эстоніі, Чэхіі, Гаўлам і Каспаравым

6.06.2007 / 13:45

Nashaniva.com

Лідэр апазыцыі правёў у Празе шэраг перамоваў з афіцыйнымі асобамі і вядомымі грамадзкімі дзеячамі.

Аляксандр Мілінкевіч у Празе правёў перамовы з прэзідэнтам Эстоніі, віцэ‑прэм’ерам Чэхіі, старшынём чэшскага сенату, міністрам замежных справаў, а таксама з Вацлавам Гавалам, Натанам Шчаранскім, Гары Каспаравым.

— Для мяне былі вельмі важныя сустрэчы — з прэзідэнтам Эстоніі Тоомасам Хэндрыкам Ільвэсам, з якім мы даўно знаёмыя, ь віцэ‑прэм’ерам Чэхіі Аляксандрам Вондрай, з старшыней чэшскага сенату Пшэмыслам Саботкай, з міністрам замежных справаў Чэхіі Карлам Шварцэнбэргам. На гэтых сустрэчах мы абмяркоўвалі ўнутраную сітуацыю ў нашай краіне, лібералізацыю дзяржаўнай ўнутранай палітыкі, ішла гаворка аб перспектывах супрацоўніцтва Еўрасаюзу з нашай краінай, абмяркоўвалі пытанне вызвалення палітвязняў і ў першую чаргу, Аляксандра Казуліна.

Лідэр Руху «За Свабоду» правеў таксама перамовы з каардынатарам агульнанацыянальнага расійскага форума «Іншая Расія», экс‑чэмпіенам свету па шахматам Гары Каспаравым. Палітыкі абмеркавалі сітуацыю ў Расіі і Беларусі, адзначылі падабенства дзеянняў уладаў накіраваных на абмежаванне првавоў чалавека і палітычных свабод. Палітыкі таксама вызначылі механізмы і магчымасці супрацоўніцтва і салідарнасці паміж дэмсіламі абедзвух краін.

Напрыканцы дня ў Аляксандра Мілінкевіча адбылася сустрэча з вядомым савецкім дысідэнтам, праваабаронцам Натанам Шчаранскім і былым прэзідэнтам Чэхіі Вацлавам Гавалам.

milinkevich.org

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула