БЕЛ Ł РУС

Занусі хоча зьняць фільм пра каралеву Ядзьвігу

6.06.2007 / 17:2

Nashaniva.com

Польскі рэжысэр Кшыштаф Занусі хоча зьняць паводле ўласнага сцэнару фільм пра каралеву Ядзьвігу, жонку польскага караля Ягайлы. Гэта будзе сумесная вытворчасьць некалькіх краінаў — найбольш верагодна Польшчы, Вугоршчыны і Аўстрыі.

«Я напісаў гэты сцэнар ужо колькі год таму, пасьля перайначваў яго і дапаўняў» — патлумачыў рэжысэр. Здымкі фільму павінны распачацца ў наступным годзе. Склад актораў будзе міжнародны. Галоўным матывам фільму будуць няўдалы саюз Ядзьвігі з Вільгельмам Габсбургам і яе пазьнейшы шлюб з Ягайлам.

Вольга Данішэвіч паводле gazeta.pl

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула