Пакараньне пасьля выбараў
Мінулі выбары, і ў Баранавічах за адным сьвістам пачаліся непрыемнасьці ў кандыдатаў у дэпутаты ад дэмакратычных партый.
Аляксандра Долмата, кандыдата ў дэпутаты ад Народнай грамады, намесьніка дырэктара швейнай фабрыкі, адразу пасьля выбараў, 18 кастрычніка, прымусілі напісаць заяву на звальненьне.
Кандыдата ад ПКБ Аляксандра Галькевіча аштрафавалі на 190 тысяч рублёў за парушэньне падатковага заканадаўства. Доктар і пісьменьнік Галькевіч, як выявілася, не даплаціў у бюджэт 18830 рублёў. З 1999 г. баранавіцкая мэдвучэльня набыла ў яго 13 ягоных кніжак за 58 тысяч.
Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"
Руслан Равяка, Баранавічы