BIEŁ Ł RUS

Zatrymany staršynia naziralnaj rady «Technabanka» Uładzisłaŭ Kacarenka

6.03.2012 / 15:39

Jon taksama namieśnik staršyni ŁDP.

Upraŭleńniem Śledčaha kamiteta pa Minsku zatrymany staršynia naziralnaj rady AAT «Technabank» Uładzisłaŭ Kacarenka.

Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і сувязі з грамадскасцю Следчага камітэта Беларусі, Кацарэнка падазраецца ў тым, што спрыяў службовым асобам шэрагу суб’ектаў гаспадарання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ва ўхіленні ад выплаты падаткаў.

Справа распачата па ч. 6 арт. 16 і ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса, паведамляе БелаПАН.

«Тэхнабанк» з’яўляецца адным з найстарэйшых беларускіх прыватных банкаў. У маі 2010 года да «Тэхнабанка» быў далучаны «Беларускі індустрыяльны банк». «Тэхнабанк» уваходзіць у групу сярэдніх беларускіх банкаў з актывамі Br721, 8 млрд на 1 кастрычніка 2011 года, дадае Інтэрфакс.

Уладзіслаў Кацарэнка — намеснік старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі. У 2008 г. ён балатаваўся ў палату прадстаўнікоў на 110-й выбарчай акрузе ў Мінску, быў супернікам Людмілы Гразновай ад АГП.

Čytajcie taksama:

Kamientary da artykuła