БЕЛ Ł РУС

Молодой Фронт отмечает 18-летие

1.09.2015 / 11:19

Nashaniva.com

«МФ-вечарына» — 6 верасня (нядзеля), Мінск, Чарнышэўскага, 3, 17.00.

«Паўналецьце для чалавека — важная мяжа. З гэтага ўзросту грамадзянін дэ-юрэ нясе паўнапраўную адказнасць за свае ўчынкі паводле Крымінальнага кодэксу — і, канечне, можа жаніцца:-)», — адзначаецца на сайце зарэгістраванай у Чэхіі беларускай моладзевай арганізацыі.

У дзень святкаваньня цяперашнія сябры руху і ветэраны- маладафронтаўцы падзеляцца байкамі, легендамі, міфамі з гісторыі МФ. Ад моманту заснавання наймацнейшай маладзёвай плыні ў Беларусі змянілася цэлае пакаленьне моладзі.

Пакажуць найлепшыя відэа і фота, кнігі і хіты Маладога Фронту 1997-2015. А ў якасьці пачастунку — беларускія пірагі, выпечаныя маладафронтаўкамі.

6 верасня 1997 года адбыўся Устаноўчы з'езд Маладога Фронта — а ўжо зусім хутка, 12-га верасьня 2015-га, чакаецца 9-ты Адкрыты з'езд МФ.

Такім чынам, «МФ-вечарына» 6 верасьня, ў нядзелю — Мінск, Чарнышэўскага, 3 а 17.00.

Читайте также:

Комментарии к статье