БЕЛ Ł РУС

Святлана Куль. З пагардай і драпежнай пыхай…

15.11.2016 / 12:55

Nashaniva.com

З пагардай і драпежнай пыхай,
Неспадзявана, як навала,
Зіма лінялай сакаліхай
На горад раніцай упала.
Прыціхлы горад, чорна-белы,
Быў напалоханы спачатку,
А як прывык, зіма зляцела
Дамоў — да Бога на пальчатку.

14.11.16.

Читайте также:

Комментарии к статье