На Женском марше задержали журналистов, среди них репортёра «Нашей Нивы»
Сёння падчас Жаночага маршу затрымалі некалькіх журналістаў. Сярод іх журналістку «Нашай Нівы» Кацярыну Карпіцкую.
На Камароўцы затрымалі карэспандэнтку «Еўрарадыё» Юлію Матузаву. Там затрымалі таксама журналістку Марыю Грыц.
Таксама вядома пра затрыманне журналісткі TUT.by Сашы Эльбаўм і Марыі Вайтовіч з «Еўрарадыё».
Дапоўнена: А 18:00 стала вядома пра вызваленне журналістаў.