Усяго патроху66

Гарадзенец зрабіў татуіроўку з панарамай роднага горада на ўспамін пра яго, бо плануе з'язджаць ФОТА

 У снежні 2017 года гродзенец Дзмітрый адважыўся на незвычайную татуіроўку, якой, напэўна, яшчэ ніхто не біў — панараму Гродна. Мужчына збіраецца пакінуць горад, а татуіроўка на руцэ стане памяццю аб малой радзіме.

Біць складаную татуіроўку Дзмітрый вырашаўся на працягу трох гадоў. А калі адважыўся — звярнуўся да знаёмага майстра Дзмітрыя Мядзведзя. Татуіроўка з відам Гродна — гэта частка вялікай выявы на руцэ і грудзях. Доўгі час Дзмітрый з майстрам абдумвалі сюжэт усёй татуіроўкі.

Майстар Дзмітрый Мядзведзь набівае татуіроўку з відам Гродна свайму кліенту Дзмітрыю

«Я планую з’язджаць, а татуіроўка будзе нагадваць пра любімы горад, — распавядае Дзмітрый. — Чаму абраў менавіта такую панараму? Напэўна, таму што яна самая вядомая. Здымкаў з відамі Гродна ў інтэрнэце шмат, але выбраць нешта, каб добра на руцэ глядзелася, вельмі складана.

Спачатку хацелася набіць на руцэ якую-небудзь вуліцу ў цэнтры. Напрыклад, дзе каланча, Стары замак або нават набярэжную. Была магчымасць зрабіць татуіроўку і з відамі старога Гродна, але гэтага я не хацеў, бо таго горада не бачыў, а хацелася тое, што ты ведаеш і любіш».

Праца карпатлівая, але цікавая

Каб зрабіць чорна-белую татуіроўку з відам Гродна, майстру Дзмітрыю Мядзведзю спатрэбіліся два сеансы па некалькі гадзін. Праца сама па сабе складаная, бо раней дасведчаны татуіроўшчык панараму горада нікому не набіваў. Абраную фатаграфію майстру давялося выцягваць, каб на руцэ ўсё выглядала нармальна.

Фатаграфія з відам Гродна, з якой рабілі татуіроўку

«Калі біць вакол рукі, то ў нас бы злучыліся касцёлы і атрымалася б непрыгожа. А так прыйшлося выцягваць панараму, і выйшла нядрэнна, — кажа Дзмітрый Мядзведзь. — Я шмат розных татуіровак рабіў гродзенцам, але вось панараму горада яшчэ не біў. Было нешта падобнае — гербы, арнамент, але гэта не тое.

Я не скажу, што праца была вельмі цяжкая, больш карпатлівая. Для мяне яна была цікавая, бо там шмат дробязяў і дэталяў, а гэта патрабуе дадатковай канцэнтрацыі.

Рабіць такую татуіроўку было цікава. Цану агучваць я не буду, таму што кліент сам не захацеў гэтага рабіць. Але магу сказаць, што не вельмі дорага і пры жаданні чалавек можа сабе такое дазволіць».

Шмат дэталяў

На татуіроўцы з панарамай Гродна можна ўбачыць піўзавод да пажару і былы тонкасуконны камбінат без рэкламы «Кераміна». Ёсць дэталі, такія як невялікая шыльда «Прыёрбанка», і іншыя.

«Трэба будзе зайсці ў «Прыёрбанк» і пагаварыць наконт рэкламы, — жартуе Дзмітрый. — Татуіроўкай я задаволены. Было балюча, але гэта было таго варта».

Дарэчы, такія татуіроўкі, як у Дзмітрыя, у гродзенскіх майстроў не карыстаюцца попытам. У асноўным гродзенцы цяпер набіваюць олдскульныя і мінімальныя татуіроўкі, якія былі папулярныя раней.

Каментары6

Цяпер чытаюць

«Муж прымушаў мяне займацца сэксам утрох». Гісторыя гвалту, якога ніхто не заўважаў

«Муж прымушаў мяне займацца сэксам утрох». Гісторыя гвалту, якога ніхто не заўважаў

Усе навіны →
Усе навіны

На польска-літоўскай мяжы затрымалі беларуса, які вёз у багажніку егіпцяніна1

Мір — гэта грэх. Расійскі святар абвінаваціў тых, хто супраць вайны, у духу антыхрыста8

«Апошнімі дзецьмі, якіх блаславіў Папа Францішак, былі мае». Беларускі бізнэсовец распавёў, як хрысціў сыноў у Ватыкане3

Побач з Нацбанкам выстраілася вялікая чарга. Хтосьці нават стаяў усю ноч

Украіна атакавала арсенал далёка за Масквою, ідзе эвакуацыя жыхароў

Спецпрадстаўнік Трампа Келаг назваў Пуціна галоўнай перашкодай на шляху да спынення агню ва Украіне3

«Кіберпанк у Астане». У Казахстане падчас рэпетыцыі парада дрон загадаў дзяўчыне адысці ад акна1

У Маскве дворнікам раздалі біноклі і загадалі кругласутачна шукаць у небе беспілотнікі4

У Маскве і Падмаскоўі праблемы з сувяззю2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Муж прымушаў мяне займацца сэксам утрох». Гісторыя гвалту, якога ніхто не заўважаў

«Муж прымушаў мяне займацца сэксам утрох». Гісторыя гвалту, якога ніхто не заўважаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць