«Дзяды і бацькі навучылі нас: у доме няма месца хлусні, хамству і гвалту». Зварот выкладчыкаў Полацкага ўніверсітэта ВІДЭА
Выкладчыкі і супрацоўнікі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта выступілі са зваротам да ўладаў і народу Беларусі.
— Беларусь — наш агульны дом, і іншага дома мы не маем, — кажуць яны. — Дзяды і бацькі навучылі нас: у доме няма месца хлусні, хамству і гвалту. Гэта — не палітыка. Гэта — адвечныя законы чалавечай маралі, без якіх немагчыма «людзьмі звацца». Славутыя землякі — Еўфрасіння Полацкая, Францішак Скарына, Ян Баршчэўскі, Вацлаў Ластоўскі, Васіль Быкаў і Рыгор Барадулін — пакінулі нам запавет: жыві ў любові, жыві па праўдзе, жыві сумленна, барані Беларусь ад зла. Нас многа розных — Беларусь адна. Дзеля Радзімы будзем разам.
Аўтары звароту патрабуюць «свабодных і справядлівых выбараў», «вызвалення нявінна асуджаных і затрыманых», «пакарання злачынстваў супраць чалавечнасці».
Каментары